Майстар-клас для студэнтаў УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна» у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст», а таксама ў адпаведнасці з планам работы філіяла кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» на 2023/2024 навучальны год 26 красавіка 2024 г.у чытальнай зале архіва па вул. Энгельса, 8 быў праведзены майстар-клас для студэнтаў 1-га курса гістарычнага факультэта на тэму «Праца ў архіве: эўрыстыка, тактыка і стратэгія».

Вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Крышчанка В.А. расказала студэнтам аб арганізацыйна-метадычных аспектах пошуку неабходнай інфармацыі ў архіўных дакументах, аб складзе навукова-даведачнага апарата да дакументаў, які аблягчае пошукавую работу, аб парадку самастойнай работы ў чытальнай зале архіва, афармленні неабходнай дакументацыі.

Таксама юнакі і дзяўчаты наведалі бібліятэку архіва, у складзе якой налічваецца каля 21 тыс. кніг і друкаваных выданняў розных гістарычных перыядаў.

 

1. Вядучы архівіст Крышчанка В.А. праводзіць майстар-клас
2. Крышчанка В.А. тлумачыць студэнтам, як весці пошук інфармацыі ў архіўных дакументах
3. Студэнты ў фае будынка архіва на вул. Энгельса, 8