Правядзенне ўрока для вучняў 10 класа ў рамках акцыі «Архівы – школе»

У рамках акцыі «Архівы – школе» першымі наведвальнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці ў новым годзе сталі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №32 имя Т.Г.Ларыонавай г.Гродна». Для вучняў 10 класа быў праведзены ўрок на тэму «Ваенная гісторыя горада Гродна ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі».

Супрацоўнікі архіва прадэманстравалі школьнікам дакументальныя матэрыялы нямецкіх акупацыйных органаў улады: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, працоўныя пасведчанні грамадзян, адпраўленых на працу ў Германію, пасведчанні вязняў гета, анкеты рабочых, паведамленні аб прызыве на працу. Навучэнцы таксама пазнаёміліся з дакументамі партызанскіх і падпольных брыгад, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі.

Для дзяцей была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі архівасховішча, дзе даведаліся аб умовах захоўвання дакументаў, іх складзе і змесце.