Навучэнцы УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж будаўнікоў» наведалі дзяржархіў у г.Баранавічы

14 лютага 2026 г. навучэнцы 2 курса УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж будаўнікоў» наведалі ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы». Для іх правялі тэматычны ўрок, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, на якім навучэнцаў пазнаёмілі з банэрнай выставай «Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны – жыхары г.Баранавічы», архіўнымі дакументамі аб увекавечанні памяці загінуўшых воінаў – жыхароў г.Баранавічы і Баранавіцкага раёна, прадэманстравалі ролік «23 лютага», падрыхтаваны БДАКФФД. У завяршэнні для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архівасховішчы.