Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» ў правядзенні Дзён адчыненых дзвярэй у Магілёўскай абласной бібліятэцы ім. У.І.Леніна

У рамках Года якасці і ў сувязі са святкаваннем 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 19-20 сакавіка 2024 года на базе ўстановы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка ім. У.І.Леніна» сумесна з установай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прайшлі Дні адчыненых дзвярэй.

Установа «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прыняла актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні выставы.

Па матэрыялах архіва з фонду №9 «Магілёўскі абласны камітэт КПБ», былі прадстаўлены дакументы для тэматычнай выставы: «Дарогамі вайны: хроніка вызвалення».