Рэалізацыя Рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў БДАМЛМ

13 студзеня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася пазнавальная экскурсія для студэнтаў УА «Юрыдычнага каледжа БДУ», падчас якой яны атрымалі пазнаёміцца з архіўнай спадчынай па гісторыі беларускіх літаратуры і мастацтва, якая захоўваецца ў архіве-музеі.

Экскурсію для будучых юрыстаў правяла загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў В.В.Біруля. Яна распавяла аб асноўных напрамках дзейнасці архіва-музея, яго фондах і каштоўнасці архіўных матэрыялаў. Навучэнцы даведаліся аб працэсе камплектавання, захоўвання і выкарыстання архіўных дакументаў, а таксама аб працы архівістаў і даследчыкаў.

У чытальнай зале БДАМЛМ навучэнцы наведалі выставу майстра – мастака Аляксея Мартынава «Лялечны народзец», на якой прадстаўлены аўтарскія лялькі, створаныя з дапамогай розных тэхнік і з розных матэрыялаў.

Па завяршэнні экскурсіі студэнты выказалі падзяку работнікам БДАМЛМ за цікавую і пазнавальную праграму.

 

1. Экскурсія ў БДАМЛМ
2. Студэнты УА «Юрыдычнага каледжа БДУ» ў БДАМЛМ