Развіццё і інавацыі: у Беларусі запрацавала сістэма анлайн-браніравання чытальнай залы архіва

Маладзечанскі архіў стаў першым у Беларусі, які запусціў сістэму анлайн-браніравання чытальнай залы, значна спрашчаючы доступ да архіўных матэрыялаў для даследчыкаў, студэнтаў і ўсіх зацікаўленых грамадзян. Цяпер карыстальнікі могуць загадзя забраніраваць час для наведвання чытальнай залы праз спецыяльны сэрвіс на сайце ЗГА ў г.Маладзечна, што дазваляе пазбегнуць чэргаў і стварае больш камфортныя ўмовы для працы з дакументамі. Ініцыятыва накіравана на паляпшэнне абслугоўвання наведвальнікаў і павышэнне эфектыўнасці работы архіва.

Інтуітыўна зразумелы інтэрфейс рэсурсу прапануе карыстальнікам магчымасць выбару зручнай даты наведвання, а таксама ўключае шэраг дадатковых функцый. Напрыклад, ёсць магчымасць адсочваць статус бранёй, увёўшы свой нумар тэлефона. Тры статусы даступныя: «чаканне», «адмена»і «пацверджаны». Таксама карыстальнікі могуць праглядаць гісторыю запісаў, дзе фіксуецца інфармацыя аб іх візітах і дакументах, з якімі яны працавалі. Платформа прапануе карыстальнікам выбар мовы інтэрфейсу, што паляпшае зручнасць і зразумеласць сэрвісу. Мовы: руская, беларуская і англійская.

Для супрацоўнікаў архіва сістэма таксама прыносіць значныя перавагі. Архівісты-адміністратары пасля аўтарызацыі могуць адсочвацьваць запісы карыстальнікаў у рэальным часе, бачыць каляндар браніравання і кіраваць патокамі наведвальнікаў. Гэта аптымізуе працу чытальнай залы і прадухіляе перапоўненасць. Кожны запіс з усёй інфармацыяй пра візіт аўтаматычна дублюецца ў закрыты Telegram-бот архіва. Гэта забяспечвае надзейнае захоўванне дадзеных. Аўтаматызацыя працэсаў дае магчымасць выключыць неабходнасць вядзення папяровых часопісаў, спрашчае працу архівістаў і дазваляе засяродзіцца на больш важных задачах.

Ўкараненне онлайн-рэсурсу для браніравання чытальнай залы ў За-нальным дзяржархіве ў г.Маладзечна — гэта крок да сучасных тэхналогій у архіўнай справе, які адкрывае новыя гарызонты для даследчай дзейнасці і папулярызацыі архіўных фондаў.

Даведачна: у 2025 гожзе паслугамі чытальнай залы Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна скарысталіся 212 чалавек. Імі здзейснена 441 наведванне.

 

1. Рэгістрацыя броні
2. Фрагмент рэсурса па браніраванні месца ў чытальнай зале
3. Адзін з раздзелаў платформы
4. Панэль адміністратара
5. Прыклад абвесткі аб броні ў закрытым Тэлеграм-канале архіва