Цэнтральная лабараторыя правяла кіналекторый «Гісторыя Вялікай Перамогі» для студэнтаў каледжа паліграфіі імя В.З.Харужай
Кіраўніцтва ДУ «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» у рамках акцыі «Архівы — школе» напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне правяло сустрэчу са студэнтамі падшэфнага Мінскага каледжа паліграфіі імя В.З. Харужай.
7 мая ў актавай зале каледжа на ўрок памяці і патрыятызму сабраліся студэнты і выкладчыкі, каб акунуцца ў атмасферу трагічных і гераічных падзей нашай гісторыі.
Перад праглядам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага БДАКФФД, выступілі дырэктар Цэнтральнай лабараторыі У.Л.Клюйко і галоўны інжынер лабараторыі, член савета ПА Беларускага саюза афіцэраў палкоўнік запасу У.А.Вітушка, якія распавялі студэнтам пра трагічныя старонкі гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра генацыд беларускага народа, гераізм савецкіх салдат і партызан, падкрэсліўшы важнасць захавання гістарычнай праўды ва ўмовах сучасных выклікаў і важнасці быць гатовымі да абароны Радзімы.
Намеснік дырэктара каледжа па выхаваўчай рабоце Падгайская В.П. падзякавала архіўную службу Беларусі за вельмі важную акцыю «Архівы – школе» для патрыятычнага выхавання моладзі.
![]() |
1. Дырэктар лабараторыі У.Л. Клюйко выступае перад студэнтамі каледжа |
![]() |
2. Галоўны інжынер лабараторыі В.А. Вітушка выступае перад студэнтамі каледжа |
![]() |
3. Студэнты каледжа на праглядзе дакументальнага фільма |