Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
22 кастрычніка супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!», мэтай якой з’яўляецца аднаўленне ветравальна-бураломных участкаў ляснога фонду, утвораных у выніку ўраганных вятроў у ліпені гэтага года.
Дзякуючы зладжанай рабоце, новыя саджанцы хвоі і бярозы з’явіліся ў Ляшнянскім лясніцтве. Спрыяльныя ўмовы надвор’я стваралі не толькі добры, але і працоўны настрой. Узброіўшыся мячом Колесава, менавіта так называецца спецыяльная рыдлёўка, адны рабілі ямкі, іншыя саджалі сеянцы.
Акрамя значнага для краіны мерапрыемства, супрацоўнікі архіўнай установы з карысцю правялі час на свежым паветры, умацавалі здароўе, атрымалі зарад бадзёрасці, сіл і эмоцый.
1. Калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры»; |
2. Супрацоўнікі архіўнай установы з ляснічым Лешнянскага лясніцтва Мазырскага вопытнага лясгаса Казловым І.І.; |
3. Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!» |
4. Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!» |
5. Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!» |