Дзень памяці: урок патрыятызму ў Рэчыцкім педкаледжы
2 мая 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і Дня памяці, прымеркаванага да 80-годдзя Перамогі, Рэчыцкі дзяржархіў правёў урок патрыятызму ў Рэчыцкім дзяржаўным педагагічным каледжы.
Першая частка ўрока называлася «Усім смярцям на злосць!». Навучэнцам рэчыцкія архівісты расказвалі і дэманстравалі дакументы асабістага паходжання фондаўтваральніка архіва – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Анвера Рахматуліча Рамазанава (1923–2015). Ураджэнец Башкірыі ваяваў на Волхаўскім і Калінінскім франтах. У 1944 годзе пасля цяжкага ранення і кантузіі быў камісаваны. Скончыў Каракалпацкі педагагічны інстытут, выкладаў у школах Сярэдняй Азіі, Урала, Масквы, Рэчыцы.
У другой частцы ўрока ўвазе будучых педагогаў был прадстаўлены дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
1. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка расказвае навучэнцам Рэчыцкага педкаледжа аб ветэране Вялікай Айчыннай вайны А.Р.Рамазанаве |
![]() |
![]() |
2-3. Навучэнцы Рэчыцкага педкаледжа глядзяць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі» |