Экскурсіі ў рамках акцыі «Архівы – школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

Напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і ў рамках акцыі «Архівы – школе» 23-24 красавіка 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшлі экскурсіі для навучэнцаў 6-8-х класаў ДУА «Гімназія №3».

У ходзе экскурсіі школьнікі наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся са складам дакументаў і ўмовамі іх захоўвання.

Рабятам была прадстаўлена банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», якая распавядае аб мужнасці, гераізме і стойкасці магіляўчан у гады Вялікай Айчыннай вайны. Копіі архіўных дакументаў, размешчаныя на выставе, прысвечаны героям абароны і вызвалення вобласці, палітыцы генацыду гітлераўскіх улад на тэрыторыі нашай вобласці, пасляваеннаму аднаўленню прамысловасці, сельскай гаспадаркі і грамадскага жыцця горада.

Напрыканцы мерапрыемстваў у актавай зале адбылася дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (БДАКФФД) пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Фільм заснаваны на хранікальна-дакументальных матэрыялах і прысвечаны гераічнаму подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў садзейнічае азнаямленню з асаблівасцямі архіўнай работы, а таксама захаванню гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

 

1. Знаёмства з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся».
2. Уступнае слова вядучага архівіста аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксея Швырова перад пачаткам фільма.
3-4. Навучэнцы падчас мерапрыемстваў.