Дзяржаўныя архівы Брэсцкай вобласці падрыхтавалі віртуальную выставу дакументаў, прысвечаную Году якасці

Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці і занальныя дзяржаўныя архівы ў г. Баранавічы, г. Кобрыне і г. Пінску падрыхтавалі віртуальную выставу дакументаў, прысвечаную Году якасці.

Выстаўка размешчана на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.

На выставе прадстаўлены лічбавыя копіі дакументаў з архіўных фондаў прадпрыемстваў вобласці:

брэсцкіх: мясакамбіната, панчошнага камбіната, фабрыкі верхняга трыкатажу, вытворчага дыванова-суконнага аб’яднання, вытворчага аб’яднання кансервавай і вінаробнай прамысловасці, завода бытавой хіміі;

баранавіцкіх:
трыкатажнай і швейнай фабрык, агрэгатнага завода, завода станкапрылад, баваўнянага камбіната;

кобрынскіх:
прадзільна-ткацкай фабрыкі, інструментальнага вытворчага аб’яднання, швейнай фабрыкі;

пінскіх:
завода штучных скур, камбіната верхняга трыкатажу, доследна-механічнага завода.

У прыватнасці, прадстаўлены дакументы аб прысваенні Дзяржаўнага знака якасці выпускаемай прадукцыі (рашэнні Дзяржаўнай атэстацыйнай камісіі, пасведчанні аб рэгістрацыі прадукцыі, удастоенай Дзяржаўнага знака якасці, узоры прадукцыі і інш.); аб стане працы ў галіне якасці выпускаемай прадукцыі; справаздачы і паказчыкі працы і інш. за 1960-1980-я гг.