Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – школе» правялі мерапрыемства да Дня народнага адзінства
16 верасня ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна ў рамках акцыі «Архівы – школе» адбылося мерапрыемства для студэнтаў 1-га курса Віцебскага філіяла «МИТСО», прысвечанае Дню народнага адзінства.
Для студэнтаў была прачытана лекцыя, прысвечаная перадгісторыі свята, з кінапаказам фільма «Уз’яднанне» з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў.
Лекцыю прачытала намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна Уладзіміраўна.
![]() |
| 1. Лекцыю аб перадгісторыі свята – Дня народнага адзінства чытае намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна Уладзіміраўна. |
![]() |
| 2. У зале падчас мерапрыемства |

