Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» рэспубліканскага суботніка
12 красавіка 2025 г. супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці на добраахвотнай аснове прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Супрацоўнікі архіва з натхненнем далучыліся да агульнай справы – прыбралі смецце і высадзілі кветкі на прылеглай тэрыторыі.
На працоўных месцах была праведзена генеральная ўборка ў аддзелах і архівасховішча.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, пойдуць на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. Рэспубліканскі суботнік прыносіць грамадскую карысць і дазваляе грамадзянам падтрымліваць чысціню ў сваім раёне, што робіць наш горад чысцейшым і прыгажэйшым напярэдадні святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі.
![]() |
1. Загадчык гаспадаркі Зоя Касцейка на суботніку |
![]() |
2. Бухгалтар Вольга Крывянкова наводзіць парадак на працоўным месцы |
![]() |
3. Супрацоўнікі гаспадарчай групы высаджваюць кветкі |