15 снежня дырэктар Барадзіна Ірына Антонаўна і заг.аддзелам выкарыстання і публікацыі дакументаў Пацкевіч Людміла Мікалаеўна ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку» наведалі мерапрыемства «Сем дарожак вясёлкі» – так называецца акцыя дружбы і міласэрнасці
Вось ужо 20 гадоў па Слуцкай зямлі ідзе акцыя «Сем дарожак вясёлкі». Гэты дзіўны інклюзіўны марафон дабра, які ўзнік у далёкім 2005 годзе па ініцыятыве педагогаў Слуцкага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, аб’яднаў неабыякавых хлапчукоў і дзяўчынак устаноў адукацыі Случчыны.
У Слуцкім гарадскім маладзёжным цэнтры прайшоў заключны канцэрт дружбы і міласэрнасці «Сем дарожак вясёлкі», у ім акрамя выхаванцаў цэнтра гэтак жа прынялі ўдзел фіналісты раённага фестывалю «Запалі сваю зорку», выхаванцы дзіцячых садкоў, навучэнцы школ Случчыны, выхаванцы аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, рэабілітацыі інвалідаў, забеспячэння дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Слуцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».
Не абышлося і без навагодніх падарункаў, ганаровыя госці ў асобе прадстаўнікоў Занальнага дзяржаўнага архіва, Слуцкага раённага аддзялення партыі «Белая Русь», Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», Слуцкага аддзела ўнутраных спраў, Радыётэхнічнага цэнтра вайсковай часці, Слуцкай раённай арганізацыі Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі, Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях павіншавалі дзяцей з надыходзячымі святамі пажадалі здароўя, выканання запаветных жаданняў, уручылі грашовыя сертыфікаты для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы Слуцкага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Гэты дзень, напоўнены ўсмешкамі і добрым настроем, стаў для ўсіх удзельнікаў днём дабра, дружбы і міласэрнасці.
На фота: Удзельнікі мерапрыемства «Сем дарожак вясёлкі».
![]() |
