Дзяржархівам Віцебскай вобласці ўрачыста адкрыты праект «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў»
Праект «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» рэалізуецца ў 2026 годзе абласнымі дзяржаўнымі архівамі Валгаградскай і Віцебскай абласцей у межах пагаднення аб супрацоўніцтве дзвюх абласцей.
Адкрыццё праекту адбылося 12 сакавіка 2026 года.
На адкрыццё былі запрошаны адміністрацыя Чыгуначнага раёна горада, кіраўнікі аддзелаў адукацыі г.Віцебска, прадстаўнікі педагагічных калектываў каледжаў, гімназій, сярэдніх і мастацкіх школ.
Сузаснавальнікамі Праекта з боку Дзяржархіва Віцебскай вобласці выступаюць: адміністрацыя Чыгуначнага раёна г.Віцебска, Дзяржаўная ўстанова «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна», Установа культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова»; Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Футбольны клуб «МЛ Віцебск»«; Віцебскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства архівістаў».
Тэрытарыяльны ахоп: г.Віцебск і г.Валгаград.
Асноўнай тэмай Праекта з’яўляецца ўвекавечанне памяці ўдзельнікаў Сталінградскай бітвы (з 17 ліпеня 1942 г. па 2 лютага 1943 г.) і вызвалення г.Віцебска ў межах Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» (25 – 26 чэрвеня 1944 г.).
Удзельнікі Праекта: навучэнцы гімназій, сярэдніх і мастацкіх школ, каледжаў г.Віцебска і г.Валгаграда, члены Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» г.Віцебска і моладзевыя таварыствы г.Валгаграда. Узрост удзельнікаў: ад 6 да 17 гадоў.
Мэта Праекта: сфармаваць у дзяцей, падлеткаў і моладзі павагу да памяці герояў, якія аддалі жыццё ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, пачуццё гонару за народ-пераможцу і нагадаць аб каштоўнасці мірнага жыцця.
Асноўныя задачы Праекта:
– папулярызацыя подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны праз падзеі Сталінградскай бітвы (1943 г.) і вызваленне г.Віцебска падчас Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» (1944 г.);
– папулярызацыя аднаго з галоўных помнікаў Валгаграда – Дома Салдацкай Славы (Дома Паўлава) – помніка-ансамбля ў г.Валгаградзе, прысвечанага абаронцам Сталінграда;
– папулярызацыя аднаго з выдатных мемарыяльных комплексаў Рэспублікі Беларусь – манумента ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў на плошчы Перамогі ў г.Віцебску;
– фармаванне павагі, заснаванай на памяці аб мужнасці салдат і працаўнікоў тылу, да подзвігу продкаў, якія вызвалілі свет ад фашызму; выхаванне пачуцця адказнасці за захаванне праўды аб Вялікай Айчыннай вайне.
Праект уключае асветніцкі этап і творчы конкурс.
У ходзе асветніцкага этапа Праекта плануецца правесці курс адукацыйных лекцый, сустрэч, выстаў аб гераічнай абароне г.Сталінграда і вызваленні г.Віцебска і аб манументальнай скульптуры двух гарадоў, якая захавала памяць аб савецкіх салдатах, падпольшчыках і партызанах, мірных жыхарах, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адначасова ў межах Праекта архівы аб’яўляюць творчы конкурс сярод навучэнцаў і моладзі.
На адкрыцці праекта гасцям былі прадстаўлены:
– фотавыстава «Помнікі Вялікай Перамогі» (Установа культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова»);
– стэндавыя выставы архіўных дакументаў «Памяць аб героях вечна» (Дзяржаўная казённая ўстанова Валгаградскай вобласці «Дзяржаўны архіў Валгаградскай вобласці») і «Улетку 1944-га» (Установа «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці»);
– банэрная выстава дакументаў «Варонка ў варонку, выдзеўбана і перакручана гэтая зямля…» (Установа «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці»).
Праведзены прэзентацыі:
– праекту «Адкрыты кінаархіў»;
– рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе».
Для бібліятэк навучальных устаноў былі падораны кнігі, выдадзеныя ўстановай «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» на аснове архіўных дакументаў.
Падчас адкрыцця адбыўся канцэрт-рэквіем у памяць герояў Сталінграда і Віцебска.
![]() |
| 1. Банэр праекту «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленьняў» |
![]() |
| 2. Падарунак удзельніка ўрачыстага адкрыцця праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» |
![]() |
| 3. Прэзентацыю выставы «Улетку 1944-га» праводзіць вядучы архівіст установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» Мясаедава Святлана |
![]() |
| 4. На адкрыцці праекта выступіў Сысоеў Аляксандр Уладзіміравіч, кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска. |
![]() |
| 5. На адкрыцці праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» гучыць прывітальнае слова ад Дзяржархіва Валгаградскай вобласці |
![]() |
| 6. На адкрыцці праекта выступіў Кароль Аляксандр Мікалаевіч, дырэктар Дзяржархіва Віцебскай вобласці |
![]() |
| 7. Фрагмент канцэрта-рэквіема ў памяць герояў Сталінграда і Віцебска |






