Аб правядзенні з навучэнцамі ДУА «Руднянская сярэдняя школа Мазырскага раёна» тэматычнага мерапрыемства «У памяці назаўжды…»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 24 красавіка 2026 года для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Руднянская сярэдняя школа Мазырскага раёна» было арганізавана правядзенне тэматычнага мерапрыемства «У памяці назаўжды…», прысвечанага 40-й гадавіне з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Навучэнцы мелі магчымасць прасачыць хроніку падзей таго страшнага дня, даведацца, які разбуральны ўплыў аказаў выбух на чалавецтва і прыроду, як праходзіла эвакуацыя насельніцтва і шмат іншага.
У заключэнні сустрэчы іх ўвазе быў прадстаўлены дакументальны фільм «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-4. У час правядзення мерапрыемства |
![]() |
![]() |
![]() |
| 5-7. Падчас прагляду дакументальнага фільма |






