Міжнародны тыдзень архіваў ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
У рамках Міжнароднага тыдня архіваў ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшлі Дні адчыненых дзвярэй. З 9 па 12 чэрвеня 2026 года архіў наведалі навучэнцы 1-6-х класаў сярэдніх школ горада Ліды №№ 8, 14, 17, якія наведваюць летнія школьныя лагеры. Для навучэнцаў былі праведзены ўрокі на тэму: «Знаёмства з архіўных справай», арганізаваны аглядныя экскурсіі па архіве з наведваннем выстаў. Таксама супрацоўнікамі архіва былі праведзены майстар-класы па тэме: «Я вучуся пісаць пяром». Школьнікі з карысцю правялі час і змаглі паспрабаваць сябе ў ролі архівістаў.
Таксама навучэнцы школ горада Ліды паглядзелі дакументальныя фільмы, падрыхтаваныя Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-4. Навучэнцы горада Ліды падчас правядзення мерапрыемстваў |



