Адбылася прэзентацыя сумеснага выставачнага праекта архівістаў Беларусі і Свярдлоўскай вобласці, прымеркаванага да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны
19 чэрвеня 2026 г. у фармаце ВКС адбылася прэзентацыя міжархіўнай віртуальнай выставы «Плячом да пляча: Рэспубліка Беларусь і Свярдлоўская вобласць у гады Вялікай Айчыннай вайны», падрыхтаванай у рамках Плана сумесных мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Свярдлоўскай вобласці на 2025 – 2027 гг.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся: начальнік упраўлення архівамі Свярдлоўскай вобласці Р.С.Тарабарын; дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў; Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Екацярынбургу С.М.Чычук і намеснік міністра міжнародных і знешнеэканамічных сувязяў Свярдлоўскай вобласці I.В.Скідзін.
У сваім прывітальным слове А.Л.Воінаў звярнуў увагу на сістэмную работу архівістаў Беларусі і Свярдлоўскай вобласці па захаванні гістарычнай памяці і праўды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, а таксама выказаў словы падзякі ўсім тым, хто быў задзейнічаны ў рэалізацыі гэтага праекта. Алег Леанідавіч адзначыў, што «Вайна моцнымі ніткамі злучыла Рэспублікі і рэгіёны. І гэта вельмі выразна відаць на прыкладзе Беларусі і Свярдлоўскай вобласці».
З беларускага боку ўдзел у падрыхтоўцы праекта прынялі архівісты Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. На выставе прадстаўлена больш за 200 дакументаў, сістэматызаваных па 10 раздзелах.
![]() |
| 1. Удзельнікі прэзентацыі міжархіўнага выставачнага праекта «Плячом да пляча. Рэспубліка Беларусь і Свярдлоўская вобласць у гады Вялікай Айчыннай вайны» |
![]() |
| 2. Калектыў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на прэзентацыі выставы |
![]() |
![]() |
| 3-4. Прэзентацыя выставы |



