Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» гарадскога суботніка

1 сакавіка 2025 г. у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці на падставе распараджэння Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта адбыўся гарадскі суботнік – адно з першых мерапрыемстваў у год добраўпарадкавання.

У першы дзень вясны суботнік аб’яднаў супрацоўнікаў архіва па навядзенні парадку на працоўных месцах і прылеглай тэрыторыі. Супрацоўнікамі была праведзена генеральная ўборка ў аддзелах і архівасховішча , праведзена абяспыльвання ў шафах для захоўвання дакументаў.

Быў наведзены парадак на прылеглай тэрыторыі – абрэзка дрэў і ачышчэнне ад смецця і леташняга сухастою.

Заробленыя ад гарадскога суботніка грашовыя сродкі былі пералічаныя на разліковы рахунак адміністрацыі Навабеліцкага раёна г.Гомеля.

Гарадскі суботнік дазваляе грамадзянам падтрымліваць чысціню ў сваім раёне, што робіць наш горад прыгажэйшым.

 

1. Архівіст 1 катэгорыі Вольга Коцур прыводзіць у парадак працоўнае месца ў аддзеле
2. Архівіст Галіна Грамыка абяспыльвае шафы ў лабараторыі
3. Супрацоўнікі архіва працуюць на прылеглай да архіва тэрыторыі
4. Удзельнікі гарадскога суботніка