Сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада №1 горада-героя Мінска ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
27 лютага 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада Паста №1, які нясе Ганаровую Вахту Памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Гэтым разам архіў наведалі навучэнцы навучэнцы Спецыялізаванага ліцэя Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у колькасці 25 чалавек.
З прывітальным словам перад ліцэістамі выступіў дырэктар архіва Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк.
У рамках сустрэчы для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архіве. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з экспазіцыйнай выставай «Березинский заповедник: 100 лет сохраняя будущее».
Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў. I.У.Дарагуш правяла гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёміла з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, фотаальбомамі і інш. дакументамі.
4 сакавіка штогод адзначаецца прафесійнае свята – Дзень беларускай міліцыі, які быў зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ад 26 сакавіка 1998 г.№157. Для навучэнцаў ліцэя супрацоўнікі архіва I.У.Дарагуш i Т.I.Брылёва падрыхтавалі комплекс дакументаў па гісторыі станаўлення і развіцця розных структур органаў унутраных спраў нашай рэспублікі, якія выклікалі ў ліцэістаў жывую цікавасць.
![]() |
1. Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь выступае з прывітальным словам перад навучэнцамі лiцэя |
![]() |
2. Навучэнцы ліцэя падчас наведвання архіва |
![]() |
3. I.У.Дарагуш распавядае навучэнцам ліцэя пра гісторыю архіва |
![]() |
4. Навучэнцы ліцэя знаёмяцца з дакументамі па гісторыі станаўлення і развіцця розных структур органаў унутраных спраў Беларусі |
![]() |
5. Навучэнцы ліцэя знаёмяцца з дакументамі па гісторыі станаўлення і развіцця розных структур органаў унутраных спраў Беларусі |
![]() |
6. I.У.Дарагуш знаёміць навучэнцаў ліцэя з дакументамі па гісторыі станаўлення і развіцця розных структур органаў унутраных спраў Беларусі |
![]() |
7. Навучэнцы ліцэя знаёмяцца з дакументамі па гісторыі станаўлення і развіцця розных структур органаў унутраных спраў Беларусі |
![]() |
8. Навучэнцы ліцэя падчас наведвання архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
9. І.У.Дарагуш знаёміць навучэнцаў ліцэя з дакументамі партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
10. Навучэнцы ліцэя падчас наведвання архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
11. Навучэнцы ліцэя падчас наведвання архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў |