Правядзенне ўрока для вучняў 10 класа ў рамках акцыі «Архівы − школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

Напярэдадні святкавання 79-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 7 мая 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 10 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 33 імя Г.І. Абялеўскага г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Дарогамі вайны».

Увазе школьнікаў былі прадстаўлены дакументальныя матэрыялы нямецкіх акупацыйных органаў улады: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, працоўныя пасведчанні грамадзян, адпраўленых на працу ў Германію, пасведчанні вязняў гета, анкеты рабочых. Навучэнцы пазнаёміліся з дакументамі партызанскіх і падпольных брыгад, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі. Таксама ўвазе рабят былі прадстаўлены выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія экспануюцца ў чытальнай зале архіва.

Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчы.

 

1. Навучэнцы 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 33 імя Г.І. Абялеўскага г. Гродна».
2. Школьнікі чытаюць лісты з фронту.
3. Наведванне архівасховішча.