Наведванне школьнікамі дакументальнай выставы «Залаты век беларускага кіно»
26 снежня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе», а таксама Пагаднення аб супрацоўніцтве, у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь прайшла экскурсія для навучэнцаў сярэдняй школы №62 г.Мінска. Вучні пазнаёміліся з дакументальнай выставай «Залаты век беларускага кіно», прымеркаванай да 100-годдзя беларускага кіно.
Школьнікі ўбачылі арыгінальныя архіўныя матэрыялы, якія паказваюць вытокі беларускага «сінематографа» ў 20-30-я гг. XX стагоддзя, рэдкія фотаздымкі вядомых айчынных рэжысёраў, сцэнарыстаў і артыстаў, якія стварылі непаўторныя мастацкія вобразы, якія назаўжды ўвайшлі ў залаты фонд беларускага кіно.
Асаблівую цікавасць у школьнікаў і настаўнікаў выклікалі артэфакты, многія з якіх ніколі раней не экспанаваліся: касцюмы, рэквізіт да знакавых фільмаў – «Дзяўчынка шукае бацьку», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», «Прыгоды Бураціна», «Белыя Росы», «Анастасія Слуцкая» – тое, што зрабіла беларускае кіно вядомым ва ўсім свеце.
![]() |
1. Школьнікі падчас экскурсіі |
![]() |
2. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
3. Знаёмства з кінематаграфічным рэквізітам |