Праца Дзмітрыя Іванова, навучэнца Віцебскага філіяла УА «БДАС», аб супрацоўніцтве з Дзяржархівам Віцебскай вобласці атрымала дыплом 3 ступені на VI Усерасійскай студэнцкай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Расія і Беларусь – вехі агульнай гісторыі»
30 – 31 сакавіка 2026 года ў Ціхарэцкім тэхнікуме чыгуначнага транспарту – філіяле Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта шляхоў зносін прайшла VI Усерасійская студэнцкая канферэнцыя з міжнародным удзелам «Расія і Беларусь – вехі агульнай гісторыі», прысвечаная Вялікай Перамозе.
Мерапрыемства ўваходзіць у пералік алімпіяд Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі. Гэта – прызнанне высокага ўзроўню студэнцкіх даследаванняў. Маштабная студэнцкая канферэнцыя сабрала 200 удзельнікаў з Расіі, Беларусі і В’етнама.
Экспертная рада ацэньвала працы 200 удзельнікаў з 28 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, 4 абласцей Беларусі і сталіцы В’етнама – Ханой. У спісе пераможцаў Дзмітрый Іваноў, навучэнец гурта ТК 511, праца якога была прысвечана вывучэнню гісторыі Віцебска. У працы знайшло адлюстраванне шматгадовае супрацоўніцтва філіяла і Дзяржархіва Віцебскай вобласці ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе».
Віншуем Дзмітрыя Іванова і яго кіраўніка – Я.А.Кунашка з узнагародай!
Імёны пераможцаў будуць унесены ў Дзяржаўны інфармацыйны рэсурс РФ «Таленты Расіі». Па выніках канферэнцыі выйдзе зборнік тэзісаў.
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-3. Дзмітрый Іваноў, навучэнец Віцебскага філіяла УА «БДАС», на VI Усерасійская студэнцкая канферэнцыя з міжнародным удзелам «Расія і Беларусь – вехі агульнай гісторыі» распавядае аб засваенні ім і яго сябрамі культурна-гістарычнай прасторы горада Віцебска. |
![]() |
| 4. Віншуем Дзмітрыя Іванова і яго кіраўніка – Я.А.Кунашка з узнагародай |



