Цэнтральная лабараторыя працягвае прафарыянтацыйную работу з студэнтамі

Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» паслядоўна праводзіць работу па азнаямленню студэнтаў профільных ВНУ са спецыфікай сваёй дзейнасці з мэтай фарміравання кадравай базы патэнцыйных супрацоўнікаў.

У папярэдні раз сустрэча дырэктара лабараторыі Клюйко У.Л. са студэнтамі БДУ была ў сакавіку 2024 года непасрэдна ў вучэбнай аўдыторыі.

На гэты раз 3 красавіка 2024 года гасцямі лабараторыі былі студэнты трэцяга курса гісторыка-архіўнай спецыялізацыі гістфака БДУ на чале з дацэнтам кафедры крыніцазнаўства Івановай В.С.

Студэнты з вялікай цікавасцю азнаёміліся з усімі этапамі тэхналагічнага працэсу мікрабіялагічных даследаванняў, дэзінфекцыі, рэстаўрацыі, пераплёту, мікрафільмавання і аблічбоўвання архіўных дакументаў, задавалі шмат пытанняў спецыялістам.

Вынікам сустрэчы з’явіліся ўзаемныя намеры ЦЛЗЗД і кафедры крыніцазнаўства БДУ ў развіцці больш цеснага супрацоўніцтва ў частцы падрыхтоўкі кадраў і правядзенні сумесных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе».

 

1. Дырэктар лабараторыі В.Л.Клюйко расказвае пра гісторыю стварэння і асаблівасці работы лабараторыі.
2. Студэнты знаёмяцца з працэсам мікрабіялагічных даследаванняў
3. Загадчык аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў І.В.Патэкіна расказвае аб працэсе рэстаўрацыі архіўных дакументаў.