Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве пры падрыхтоўцы і правядзенні выставы і гутаркі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст»

15 жніўня 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» на базе ўстановы ў «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» вядучым архівістам Вікторыяй Кандраценка была падрыхтавана і прадстаўлена стэндавая выстаўка «Гісторыя ў кнігах», а таксама праведзена гутарка «Шанім памяць гісторыі» для навучэнцаў летняга аздараўленчага лагера «Летняя казка».

Вядучы архівіст азнаёміла вучняў з архіўнымі матэрыяламі, якія пацвярджаюць зверствы фашыстаў на Крычаўскай зямлі, успамінамі відавочцаў аб масавых забойствах мірнага насельніцтва, аб тых, хто абараняў наш край. Бо беларускі народ самааддана змагаўся з акупантамі і ўнёс вялікі ўклад у Вялікую Перамогу над фашызмам.

У чытальнай зале для наведвальнікаў была падрыхтавана стэндавая выстава «Гісторыя ў кнігах». Потым хлопцам было прапанавана пабываць у сховішчы, убачыць, як і дзе захоўваюцца дакументы.

 

1. Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка пры правядзенні гутаркі з навучэнцамі летняга аздараўленчага лагера «Летняя казка».
2-3. Вядучы архівіст пры правядзенні экскурсіі па архівасховішчы.