Навучэнцы наведалі Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку
20 верасня 2024 г. у рамках акцыі «Архівы-Школе» установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» наведалі навучэнцы 3 класа сярэдняй школы № 4 г.Навагрудка.
Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў Пісарук Н.А. пазнаёміла рабят з функцыямі і задачамі архіўнай установы, яе гісторыяй, складам дакументаў і іх храналагічнымі рамкамі. Увазе школьнікаў была прадстаўлена стэндавая дакументальная выстава «Навагрудак – горад старажытны, горад малады», прымеркаваная да 980-годдзя Навагрудка, дакументы якой расказваюць аб гісторыі развіцця прамысловасці, горадабудавання, адукацыі, культуры на Навагрудчыне, аб існуючых на тэрыторыі горада і раёна архітэктурных і гістарычных помніках. Наталля Анатольеўна падкрэсліла, што ў новае XXI стагоддзе Навагрудак уступіў абноўленым і разбудаваным, пры гэтым захаваўшы архітэктурную планіроўку гістарычнага цэнтра.
У чытальнай зале з дапамогай архіўных дакументаў стэндавай выставы, прысвечанай 85-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР, навучэнцы даведаліся аб гістарычных падзеях 17 верасня 1939 года, маладым свяце – Дні народнага адзінства, а таксама аб першых мерапрыемствах савецкай улады на тэрыторыі Навагрудчыны.
Завяршыла сустрэчу экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча.
![]() |
1. Вучні 3 класа сярэдняй школы № 4 г.Навагрудка пазнаёміліся з архіўнымі дакументамі стэндавай выставы «Навагрудак – горад старажытны, горад малады». |
![]() |
2. Знаёмства з выставай, прымеркаванай да 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР, у чытальнай зале дзяржархіва. |
![]() |
3. У архівасховішчы № 1. |