Прафарыентацыя і супрацоўніцтва: Занальны дзяржархіў у г.Маладзечна правёў практычны занятак для старшакласнікаў гарадскіх школ

Прафарыентацыйны практычны занятак для навучэнцаў СШ№2 і СШ№4 г.Маладзечна правялі супрацоўнікі занальнага дзяржархіва. Школьнікі ўжо прыйшлі з ведамі тэорыі: асновы архівазнаўства і справаводства ім выкладаюць у Маладзечанскім політэхнічным каледжы ў рамках пачатковай прафесійнай працоўнай падрыхтоўкі. Як ажыццяўляецца камплектаванне, улік дакументаў, забяспечваецца іх захаванасць, выконваюцца сацыяльна-прававыя запыты – усё гэта і не толькі прадэманстравалі спецыялісты архіва.

Куратары спецкурса і навучэнцы падзякавалі за падрабязную дэманстрацыю работы ўстановы, якая дазволіла па-новаму зірнуць на прафесію архівіста і справавода.

Трохбаковае супрацоўніцтва паміж школай, палітэхнікумам і архівам будзе працягнута.

На фота: Навучэнцы знаёмяцца з работай архіва.