Якасна-значыць бяспечна

З 13 па 15 лютага ў Мінску праходзіць выстава «Рабочае адзенне. Бяспека і ахова працы ў Беларусі». Адна з найважнейшых задач выставы – дэманстрацыя СІА, усяго спектру працоўнага адзення і абутку, сістэм бяспекі і аховы, якія выпускаюцца за мяжой, у Рэспубліцы Беларусь і краінах СНД.

Прымаючы пад увагу той факт, што высокіх вынікаў у Год якасці немагчыма дасягнуць без забеспячэння бяспечных умоў працы, прадстаўнікі дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» наведалі дадзеную выставу і прынялі ўдзел у семінары «Актуальныя пытанні бяспекі і аховы працы», арганізаваным у рамках выставы.

У ходзе семінара былі разгледжаны пытанні па арганізацыі пажарнай бяспекі, абавязкаў наймальніка па ахове працы, тыповых парушэннях заканадаўства аб працы, а таксама падыходы па кіраванні прафесійнымі рызыкамі ў сферы аховы працы ў Расійскай Федэрацыі.

Найбольшую цікавасць у супрацоўнікаў лабараторыі выклікаў даклад начальніка ўпраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І.А.Карчэўскага, у якім, акрамя пытанняў дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы і ўмоў працы, былі разгледжаны актуальныя і маючыя адбыцца змены заканадаўства аб ахове працы.

 

1. Прадстаўнікі лабараторыі перад наведваннем выставы.
2. Намеснік дырэктара лабараторыі С.І.Мязга (злева) і галоўны інжынер У.А.Вітушка (справа) знаёмяцца з напрамкамі дзейнасці Рэспубліканскага цэнтра аховы працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
3. Начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І.А.Карчэўскі знаёміць удзельнікаў семінара са зменамі заканадаўства ў сферы аховы працы.
4. Атмасфера на выставе «Рабочае адзенне. Бяспека і ахова працы ў Беларусі»