Аб прэм’ерным паказе дакументальнага фільма «Вызваленне» у г.Лідзе

03.05.2024 у рамках рэалізацыі праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №12 г.Ліды» супрацоўнікамі архіва быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага БДАКФФД і прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Загадчык аддзела Іванч Аксана Віктараўна выступіла перад навучэнцамі да пачатку кінапрагляду. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 8-я класы ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Ліды» ў колькасці 45 чалавек.

 

1. Загадчык аддзела А.В.Іванч выступае перад вучнямі да пачатку кінапрагляду
2. Вучні 8-х класаў ДУА Сярэдняя школа №12 г.Ліды глядзяць дакументальны фільм