12 студзеня 2024 г.у рамках акцыі «Архівы-школе» ўстанова «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прыняла ўдзел у адзіным уроку «Ола – сястра Хатыні», прысвечанага 80-годдзю трагедыі беларускай вёскі, які праходзіў на базе ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля»

12 студзеня 2024 г.у рамках акцыі «Архівы-школе» ўстанова «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ГАГам) прыняла ўдзел у адзіным уроку «Ола – сястра Хатыні», прысвечанага 80-годдзю трагедыі беларускай вёскі, які праходзіў на базе ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля».

Галоўнай мэтай мерапрыемства стала паглыбленне ведаў навучэнцаў аб гістарычным мінулым беларускага народа, а таксама фарміраванне ўяўленняў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У час адзінага ўрока са школьнікамі гаварылі аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, захаванні гістарычнай памяці і аб трагедыі ў вёсцы Ола і Хатынь.

У ходзе гутаркі старшы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў ГАГам Драздова А.М. заклікала хлопцаў не быць абыякавымі да гэтай страшнай трагедыі, якая адбылася ў в.Ола 14 студзеня 1944 года, якая забрала 1758 жыццяў, з якіх 950 былі дзецьмі. Пасля вайны вёска Ола не адрадзілася, пакінуўшы найглыбокі след у памяці нашага народа.

Акрамя таго, школьнікі прынялі актыўны ўдзел у бліц-віктарыне, разабраліся для чаго неабходна захоўваць і перадаваць гістарычную праўду аб злачынствах нацыстаў, учыненых у адносінах да мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама для дзяцей быў прадэманстраваны відэаролік у рамках вышэйзгаданай тэмы.

У завяршэнні мерапрыемства ўсе прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.