Аб правядзенні ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь заняткаў для ўдзельнікаў рэспубліканскай алімпіяды па гiсторыi

03 сакавіка 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) былі праведзены вучэбныя заняткі для ўдзельнікаў навучальных збораў (9 – 11 класы) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» і «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі» Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

З прывітальным словам да навучэнцаў звярнуўся намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок.

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ І.У.Дарагуш правяла заняткі на тэму «Гісторыя партызанскага руху ў дакументах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь». Таксама Інэса Уладзіміраўна расказала аб гісторыі архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, рабоце архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці, аб магчымасці выкарыстання архіўных дакументаў у напісанні конкурсных даследчых работ і пры падрыхтоўцы праектаў з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. У час правядзення лекцыі юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з дакументамі аб дыслакацыі і баявых аперацый партызанскіх фарміраванняў, загадамі, планамі, картамі, аператыўнымі зводкамі, раппартамі, асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, фатаграфіямі і іншымі дакументамі. Адмысловую цікавасць у вучняў таксама выклікалі выдавецкія праекты НАРБ.

У рамках мерапрыемства для навучэнцаў быў арганізаваны прагляд відэафiльмаў «Мы памятаем…», падрыхтаванага работнікамі НАРБ пры дапамозе штучнага iнтэлекту, i «Крэпасць –герой», падрыхтаванага работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Пасля заняткаў навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фармаванняў.

Правядзенне адукацыйных заняткаў для вучняў на базе дзяржаўных архіваў Беларусі з выкарыстаннем архіўных дакументаў садзейнічае павышэнню ўзроўню іх ведаў і патрыятычнага выхавання.

 

1. Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок выступае перад навучэнцамі
2. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ І.У.Дарагуш праводзіць навучальныя заняткі
3. Вучні падчас прагляду відэафiльма
4. Вучні падчас правядзення навучальных заняткаў у НАРБ
5. Вучні падчас азнаямлення з выданнямі НАРБ
6. Вучні падчас правядзення навучальных заняткаў у НАРБ
7. Вучні падчас наведвання архівасховішча
8. Вучні падчас наведвання архівасховішча
9. Вучні падчас наведвання архівасховішча