Аб удзеле прадстаўніка Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці ў рабоце аргкамітэта абласнога злёту пошукавых атрадаў
14 мая 2026 г. у дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі» адбыўся злёт пошукавых атрадаў (клубаў) Віцебскай вобласці. Каманды з розных рэгіёнаў вобласці прадставілі свае відэаролікі «Візітоўка каманды», прынялі ўдзел у канферэнцыі навучэнцаў «Нам гэты мір завешчана берагчы», конкурсе-прэзентацыі «Перамогу шануем, герояў памятаем», конкурсе на лепшую распрацоўку экскурсіі «Шляхамі памяці», а таксама паспаборнічалі ў тэматычнай квіз-гульні.
Кампетэнтнае журы, у складзе якога працаваў загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Уладзімір Каханка, вызначыла лепшыя каманды ў кожнай з намінацый і па суме набраных балаў. Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай атмасферы і пакінула пазітыўныя эмоцыі ў удзельнікаў і арганізатараў.
![]() |
| 1. Агульны выгляд аўдыторыі падчас правядзення мерапрыемства. |
![]() |
| 2. Заг. аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Уладзімір Каханка (другі злева) у складзе кампетэнтнага журы |
![]() |
| 3. Адна з каманд прадстаўляе распрацоўку экскурсіі «Шляхамі памяці» |
![]() |
| 4. Каманда «Полацкія кадэты», якая стала пераможцам па суме набраных балаў ва ўсіх конкурсах |



