Аб запрашэнні Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі ў г.Гродна навучэнцаў са шматдзетных сем’яў пачатковых класаў СШ №28 г.Гродна ў рамках рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

4 студзеня 2024 года ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» былі запрошаны навучэнцы са шматдзетных сем’яў пачатковых класаў СШ №28 г.Гродна. Для іх была праведзена тэматычная экскурсія «Рабі дабро» па дакументах архіва. У канцы экскурсіі кожнаму запрошанаму дзіцяці былі ўручаны навагоднія падарункі.