Занясенне работнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» на Дошку гонару

10.02.2026 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў г.Лідзе» прайшоў агульны сход супрацоўнікаў архіва, на якім вырашалася пытанне: каго з працаўнікоў занесці на Дошку гонару па выніках працы за 2025 год. Правядзенне такіх сходаў ужо стала традыцыяй, бо гэта добрая магчымасць адзначыць калег, чый прафесіяналізм, адданасць справе і добрасумленная праца з’яўляюцца прыкладам для ўсяго калектыву. Выбар быў няпростым, бо кожны супрацоўнік уносіць свой уклад у агульную справу па захаванні і выкарыстанні дакументальнай спадчыны Прынёманскага краю.

У адпаведнасці з рашэннем агульнага сходу на Дошку гонару занесены:

– архівіст I кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці і НСА Вазвышаева Ірына Леанідаўна;

– архівіст I кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці і НСА Мінко Кацярына Мар’янаўна;

– архівіст I кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела справаводства, фарміравання НАФ і выкарыстання дакументаў Алякіна Алена Пятроўна;

– архівіст ІІ кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела справаводства, фарміравання НАФ і выкарыстання дакументаў Папова Алена Мікалаеўна.

Гэтае рашэнне не толькі прызнанне асабістых дасягненняў, але і стымул для ўсіх працаўнікоў імкнуцца да высокіх вынікаў, умацоўваючы аўтарытэт і значнасць нашай установы.

На фота: Супрацоўнікі архіва, занесеныя на Дошку гонару.