Заняткі па павышэнню кваліфікацыі работнікаў дзяржаўных архіўных устаноў
22 мая 2024 г.на базе Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбыліся заняткі па павышэнню кваліфікацыі работнікаў дзяржаўных архіўных устаноў у рамках адукацыйнай праграмы «Сучасныя падыходы да арганізацыі архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь». Заняткі арганізаваны факультэтам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута дадатковай адукацыі БДУ.
Першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Ледаўская і дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Рыбакоў правялі для слухачоў круглы стол «Сучасныя тэндэнцыі ў справаводстве і архіўнай справе».
Акрамя гэтага, А.Рыбакоў правёў лекцыйныя заняткі, на якіх асвятліў асноўныя змены ў арганізацыі і вядзенні справаводства ў дзяржаўных органах.
Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў распавёў слухачам аб гісторыі архіўнай справы на беларускіх землях, гісторыі НГА Беларусі, складзе і асаблівасцях фондаў установы, найбольш значных дакументах, якія захоўваюцца ў архіве, а таксама аб асноўных напрамках яго дзейнасці. Для слухачоў была арганізавана экскурсія, падчас якой госці азнаёміліся са структурай навукова-даведачнага апарата, ажыццяўленнем сканавання архіўных дакументаў, а таксама з архівасховішчамі. Гасцям была прадастаўлена ўнікальная магчымасць аглядзець дакументы, узрост якіх наличвае стагоддзі. Зборы найстарэйшых дакументаў, якія ствараюць асаблівую атмасферу мінулых стагоддзяў, выклікалі сапраўднае захапленне.
![]() |
1. Уступнае слова дырэктара архіва Міхаіла Глушакова |
![]() |
2. Першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Ледаўская і дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Рыбакоў праводзяць круглы стол «Сучасныя падыходы да арганізацыі архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь» |
![]() |
3. Слухачы падчас круглага стала |
![]() |
4. А.Рыбакоў чытае лекцыю |
![]() |
5. Слухачы падчас лекцыі А.Рыбакова |
![]() |
6. Работнік архіва Уладзімір Дзянісаў распавядае гісторыю НГА Беларусі |
![]() |
7. У.Дзянісаў знаёміць слухачоў са структурай навукова-даведачнага апарата |
![]() |
8. Загадчык аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Ерафей Маракоў паказвае сканавальнае абсталяванне |
![]() |
9. У.Дзянісаў апісвае актавую кнігу XVII ст. |
![]() |
10. Дэманстрацыя найстарэйшага дакумента архіва – пацвярджальны прывілей 1391 г. |