Экскурсія і кіналекторый у ЗДА ў г. Рэчыцы

15 кастрычніка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у Рэчыцкім дзяржархіве была праведзена экскурсія для навучэнцаў 8 класса сярэдняй школы № 8 г. Рэчыцы. Архівісты інфармавалі іх аб гісторыі архіва, паказвалі дакументы аб генацыдзе і вызваленні Рэчыцкага раёна і Гомельшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Атрыманыя веды аб гэтых падзеях васьмікласнікі замацавалі, праглядзеўшы дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны БДАКФФД да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

 

1. Навучэнцы сярэдняй школы № 8 г. Рэчыцы знаёмяцца з гісторыяй ЗДА ў г. Рэчыцы
2. Навучэнцы сярэдняй школы № 8 г. Рэчыцы ў архівасховішчы № 2
3. Навучэнцы сярэдняй школы № 8 г. Рэчыцы знаёмяцца з выстаўкай архіўных дакументаў «ААТ «Рэчыцадрэў» – 120 слаўных гадоў»
4. Навучэнцы сярэдняй школы № 8 г. Рэчыцы знаёмяцца з навукова-даведачнай літаратурай ЗДА ў г. Рэчыцы
5. Навучэнцы сярэдняй школы № 8 г. Рэчыцы знаёмяцца з навукова-даведачнай літаратурай ЗДА ў г. Рэчыцы
6. Вядучы архівіст Г.С. Жандарава інфармуе навучэнцаў аб баях на Гомельшчыне і дакументальным фільме «Вызваленне»
7. Паказ дакументальнага фільма «Вызваленне»