Прафарыентацыйныя мерапрыемствы для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Магілёва» і УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
У рамках акцыі «Архівы-школе» 19 снежня 2024 года ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 17 г. Магілёва» і ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў».
Супрацоўнікі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі пазнаёмілі навучэнцаў з гісторыяй архіўнай справы Магілёўшчыны, асаблівасцямі працы архівістаў, а таксама з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», якая прысвечана гісторыі горада Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Дзецям быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск), прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
З навучэнцамі таксама была праведзена прафарыентацыйная размова, у ходзе якой навучэнцы былі праінфармаваны аб тым, што неабходна для атрымання прафесіі архівіста, і аб установах адукацыі, дзе праводзяць навучанне па гэтай спецыяльнасці.
Потым экскурсія працягнулася ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў, дзе дзеці змаглі ўбачыць працэс лічбавай апрацоўкі архіўных спраў. Таксама навучэнцы пабывалі ў архівасховішчы, дзе азнаёміліся са складам дакументаў, якія захоўваюцца, умовамі і рэжымам іх захоўвання.
![]() |
1. Загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольга Троцкая праводзіць прафарыентацыйную гутарку са школьнікамі ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Магілёва». |
![]() |
2. Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў прэзентуе навучэнцам ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Магілёва» банэрную выставу «Зноў да мінулага поглядам наблізімся». |
![]() |
3. Вучні ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Магілёва» знаёмяцца з архіўнымі дакументамі. |
![]() |
4. Вучні ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» працуюць з архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале архіва. |
![]() |
5. Загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольга Троцкая дэманструе архіўныя дакументы навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» |
![]() |
6. Навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» аглядаюць банэрную выставу «Зноў да мінулага поглядам наблізімся». |