Аб наведванні ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Мазыра»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 11 красавіка 2025 года ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» наведалі навучэнцы 6-га класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Мазыра».
Супрацоўнікамі архіўнай установы для рабят было арганізавана правядзенне ўрока «Азарычы – наша памяць і боль», прысвечанага Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, у ходзе правядзення якога ўвазе навучэнцаў былі прадстаўлены дакументальныя фільмы «Такое немагчыма забыць і дараваць» і «Суд народаў», падрыхтаваныя ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
У ходзе правядзення экскурсіі ў архівасховішчы, галоўны захавальнік фондаў пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй архіўнай установы, расказала аб складзе дакументаў архіва, у тым ліку па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
У завяршэнні сустрэчы адбылася аглядная экскурсія па выставе «Забыцца не маем права…», падрыхтаванай супрацоўнікамі архіўнай установы ў рамках Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
![]() |
![]() |
1-2. Вучні падчас правядзення ўрока; |
![]() |
3. Экскурсія ў архівасховішчы; |
![]() |
![]() |
4-5. Архівіст Супоненка Ю.М. і навучэнцы ўстановы адукацыі. |