Дыялогавая пляцоўка па генацыду з удзелам работніка Нацыянальнага архіва адбылася ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце

9 лютага 2024 г. у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце адбылася дыялогавая пляцоўка па гісторыі генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Перад прафесарска-выкладчыцкім саставам і студэнтамі вну выступіў загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок. Ён прачытаў лекцыю «Аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», у якой расказаў аб падрыхтоўцы нацысцкага кіраўніцтва да правядзення палітыкі знішчэння на тэрыторыі БССР, падрабязна разгледзеў нарматыўна-прававую базу генацыду, а таксама асноўныя формы і метады рэалізацыі генацыдных практык. Асаблівую ўвагу лектар удзяліў стварэнню лагераў смерці, правядзенню нацыстамі карных аперацый і знішчэнню сельскіх населеных пунктаў.

Пасля сканчэння лекцыі С.В.Кулінок адказаў на шматлікія пытанні выкладчыкаў і студэнтаў.

 

С.В.Кулінок пад час правядзення дыялогавай пляцоўкі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
Прафесарска-выкладчыцкі склад і студэнты Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта на дыялогавай пляцоўцы