Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў 9 «Г» класа ДУА «Гімназія №6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна»

12 снежня 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» з мэтай папулярызацыі архіўнай дзейнасці праведзены лекцыя і экскурсія для навучэнцаў 9 «Г» класа ДУА «Гімназія №6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна». Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, складам яго дакументаў, убачылі шэраг цікавых спраў, наведалі выставачную залу, архівасховішча і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў, а таксама праглядзелі фільм, падрыхтаваны БДАКФФД.

 

1. Навучэнцы ў выставачнай зале.
2. Навучэнцы пад час прагляду фільма.