2 красавіка 2024 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М. прыняў удзел у тэлемосце, які праходзіў на базе ўстановы ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля» з МБАУ «Цэнтр адукацыі «Перспектыва» г.Бранска па тэме «Дзень народнага яднання Беларусі і Расіі»
2 красавіка 2024 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М. прыняў удзел у тэлемосце з МБАУ «Цэнтр адукацыі «Перспектыва» г.Бранска па тэме «Дзень народнага яднання Беларусі і Расіі», які праходзіў на базе ўстановы ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля».
Падчас відэаканферэнцыі кіраўнікі ўстаноў віншавалі адзін аднаго са святам, якое сімвалізуе агульнасць гістарычных лёсаў, шматвяковую моцную дружбу і духоўнае брацтва беларусаў і расіян.
У сваім дакладзе дырэктар абласнога архіва Сушчэвіч А.М. падрабязна расказаў пра гісторыю свята.
«Асновы яднання народаў Беларусі і Расіі закладзены ў падпісаных больш за 20 гадоў таму прэзідэнтамі дзвюх краін фундаментальных дакументах, ключавым з якіх з’яўляецца Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года. У адпаведнасці з Дагаворам аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя праводзяць узгодненую сацыяльную палітыку, мэта якой – аб’яднанне намаганняў у інтарэсах сацыяльнага прагрэсу і стварэнне неабходных умоў для дастойнага жыцця грамадзян», – адзначыў Андрэй Мікалаевіч.
Акрамя таго, у рамках мерапрыемства навучэнцы і педагогі ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля» прынялі ўдзел у інтэлектуальным брэйн-рынгу «Расія і Беларусь – адзінства двух народаў».
На заканчэнне сустрэчы, эксперты падвялі вынікі ў рамках вышэйпаказанай тэмы, адзначыўшы важнасць правядзення такіх сустрэч.