Экскурсія для навучэнцаў сярэдняй школы №10 г.Рэчыцы па Рэчыцкаму дзяржархіву

8 чэрвеня 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і напярэдадні Міжнароднага дня архіваў (9 чэрвеня) супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы правялі экскурсію па архіву для выхаванцаў лагеру працы і адпачынку «Працавік» сярэдняй школы №10 г.Рэчыцы. З цікавасцю навучэнцы слухалі гісторыю ўстановы, знаёміліся з архіўнымі дакументамі ў архівасховішчы і на выстаўцы, з навукова-даведачнай літаратурай Рэчыцкага дзяржархіва.

Напярэдадні 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны школьнікам быў паказаны дакументальны фільм «Крэпасць-герой». Дадзеная стужка падрыхтавана Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў на аснове матэрыялаў кінахронікі, якія там захоўваюцца, і адлюстроўвае храналогію гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці ў чэрвені-ліпені 1941 года.

 

1-4. Навучэнцы сярэдняй школы №10 г.Рэчыцы знаёмяцца з архіўнымі дакументамі ў архівасховішчы
5-8. У час паказу фільма «Крэпасць-герой»