Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні кіналекторыя ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі»

29 красавіка 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» правялі кіналекторый у рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».

Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка правяла кіналекторый у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» на базе ДУА «Рэчыцкая базавая школа» Чэрыкаўскага раёна для навучэнцаў 7-9-х класаў. Рабятам было паказана два дакументальныя фільмы «Вызваленне і адраджэнне Магілёўшчыны» і «Біяграфія маёй краіны».

 

1. Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка праводзіць кіналекторый для навучэнцаў.
2. Прагляд дакументальных фільмаў «Вызваленне і адраджэнне Магілёўшчыны» і «Біяграфія маёй краіны».