Правядзенне ўрока для вучняў 7 класа ДУА «Гімназія №4 імя Д.В.Казакевіча г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»
30 красавіка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 7 класа ДУА «Гімназія №4 імя Д.В.Казакевіча г.Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Генацыд беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Супрацоўнікі архіва распавялі навучэнцам пра генацыд насельніцтва Гродзеншчыны ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі. Школьнікам былі прадэманстраваны дакументальныя матэрыялы, якія ілюструюць злачынную дзейнасць акупацыйных уладаў: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, працоўныя пасведчанні грамадзян, адпраўленых на працу ў Германію, пасведчанні вязняў гета, дакументы Гродзенскай абласной камісіі па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і нанесенай імі шкоды. Таксама ўвазе навучэнцаў былі прадстаўлены выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія экспануюцца ў чытальнай зале архіва.
Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчы.
![]() |
1. Навучэнцы 7 класа ДУА «Гімназія №4 імя Д.В.Казакевіча г.Гродна» знаёмяцца з дакументамі |
![]() |
2. Наведванне архівасховішча |