Напярэдадні Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі ў Гомелі адкрыўся выставачны праект «Вецэр часу не развее памяць нашу…». Спаленыя вёскі Гомельшчыны»

19 сакавіка 2026 года, напярэдадні Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі, У Гомелі адбылося адкрыццё выставачнага праекта «Вецер часу не развее памяць нашу…». Спаленыя вёскі Гомельшчыны».

Планамернае знішчэнне беларускіх вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны стала не проста следствам баявых дзеянняў, а часткай гітлераўскай палітыкі генацыду, накіраванай на татальную «зачыстку» тэрыторыі для наступнай каланізацыі. Дата «22 сакавіка 1943 года» стала сімвалам трагедыі беларускай вёскі. У гэты дзень разам з жыхарамі была спалена Хатынь. Падобны страшны лёс падзялілі сотні іншых вёсак на тэрыторыі Беларусі. Толькі ў Гомельскай вобласці афіцыйна лічыцца 19 «сясцёр Хатыні».

У рамках расследавання крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд устаноўлена 1813 сельскіх населеных пунктаў Гомельскай вобласці, знішчаных нямецкімі акупантамі і іх саюзнікамі поўнасцю або часткова.

Праект «Вецэр часу не развее памяць нашу…». Спаленыя вёскі Гомельшчыны» – гэта вынік карпатлівай навукова-даследчай працы, мэтай якой стала дэманстрацыя рэальнага ўрону, нанесенага вёскам Гомельскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, кіраўніцтва і работнікі дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці і дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці.

Архіўную супольнасць прадставіў таксама дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Ганчар Андрэй Мікалаевіч, які прэзентаваў установе «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» фотадакумент, на якім захаваны Палац Румянцавых-Паскевічаў, а таксама ўнікальнае выданне Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь «Знішчэнне нацыстамі беларускіх вёсак».

Мерапрыемства пачалося з дэманстрацыі кінахронікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, прысвечанага знішчэнню беларускіх вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны, пасля чаго адбылося адкрыццё выставы.

На выставе шырока прадстаўлены дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці, Расійскага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.

Завяршылася мерапрыемства экскурсіяй па выставе, якую правялі загадчык аддзела археалогіі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Юрый Панкоў і пракурор Гомельскага раёна Аляксандр Шынкароў.

Пасля завяршэння мерапрыемства, адбылося рабочая сустрэча з начальнікам Галоўнага ўпраўлення культуры Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Заўгародняй Інгай Сяргееўнай, на якой была абмеркавана падрыхтоўка да маючага адбыцца правядзення з 13 па 15 мая 2026 года Міжнароднага медыямарафона «Без тэрміну даўнасці: непакорныя» ў г.Гомелі.

Па ініцыятыве Дэпартамента па архівах і справаводстве медыямарафон у Рэспубліцы Беларусь пройдзе чацвёрты раз. Партнёрамі праекта з беларускага боку выступяць: Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Дэпартамент па архівах і справаводстве, Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. З расійскага боку партнёрамі выступяць: расійскае Таварыства гісторыкаў-архівістаў, Нацыянальны цэнтр гістарычнай памяці пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, Дзяржфільмафонд Расіі, саюз кінематаграфістаў Расійскай Федэрацыі, Расійскі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся арганізацыйныя пытанні па правядзенні практычных заняткаў для навучэнцаў Гомельскіх школ па падрыхтоўцы майстар-класаў, па рэжысёрскім майстэрстве, па працы з архіўнымі дакументамі і мантажы фільмаў.

 

1-3. Падчас адкрыцця выставачнага праекта «Вецэр часу не развее памяць нашу…». Спаленыя вёскі Гомельшчыны» ў палацы Румянцавых і Паскевічаў 19 сакавіка 2026 г.
4. Госці адкрыцця выставачнага праекта «Вецэр часу не развее памяць нашу…». Спаленыя вёскі Гомельшчыны» ў палацы Румянцавых і Паскевічаў
5. Ганчар А.М. (дырэктар БДАКФФД) і Шастапалаў Ю.В. (дырэктар ДАГВ) падчас абмеркавання арганізацыйных момантаў з начальнікам Галоўнага ўпраўлення культуры Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Заўгародняй Інгай Сяргееўнай
6. Каталог выставачнага праекта «Вецэр часу не развее памяць нашу…». Спаленыя вёскі Гомельшчыны»