Архівіст – усё аб прафесіі

У рамках прафарыентацыйнага занятку «Прафесіі маіх бацькоў» навучэнцы 11-га класа Сярэдняй школы №14 імя М.С.Грыневіча г.Полоцка здзейснілі завочную экскурсію па Занальным дзяржаўным архіве ў г.Полацку. З дзейнасцю ўстановы хлопчыкаў і дзяўчынак пазнаёміла загадчыца аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзічкевіч Марына Міхайлаўна.

Дзеці даведаліся, чым займаюцца архівісты, пра асаблівасці і важныя нюансы работы архівістаў, пра перавагі і недахопы гэтай прафесіі, пра навучальныя ўстановы нашай краіны, рыхтуючых спецыялістаў гэтай галіны, варыянты працаўладкавання, а таксама пра прахадныя балы за апошнія гады.

На фота: Прафарыентацыйны занятак