Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы», у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», тэматычнай інфармацыйнай гадзіны «Чарнобыльская трагедыя ў дакументах архіва»

26 красавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці, з навучэнцамі 3-га курса ўстановы адукацыі «Аршанскі каледж ВДУ імя П.М.Машэрава, вядучым архівістам аддзела выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» Ю.І.Градоўка, праведзена тэматычная інфармацыйная гадзіна на тэму: «Чарнобыльская трагедыя ў дакументах архіва», прымеркаваная да 38-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Дзень памяці загінуўшых у радыяцыйных аварыях і катастрофах штогод адзначаецца 26 красавіка ў памяць аб падзеях, якія адбыліся ў гэты дзень у 1986 годзе на Чарнобыльскай АЭС.

Інфармацыйная гадзіна «Чарнобыльская трагедыя ў дакументах архіва», дазволіла ўзгадаць разам з навучэнцамі аб трагічных падзеях аварыі на ЧАЭС, ацаніць маштабы трагедыі. Бо з 1986 па 1989 гады на працы па расчыстцы і ўхіленні наступстваў аварыі было прыцягнута, па розных ацэнках, ад 600 да 800 тысяч чалавек. Сярод ліквідатараў былі прадстаўнікі ўсіх прафесій. Нараўне з інжынерамі, пажарнікамі, будаўнікамі, навукоўцамі, пілотамі, лекарамі, у ліку ліквідатараў былі кіроўцы, кухары, прадаўцы і г.д. Гэтыя людзі тушылі пажары, займаліся дэзактывацыяй тэрыторый, мылі дамы і аўтамабілі, укладвалі асфальт на дарогі, каб машыны паднімалі менш радыеактыўнага пылу. Больш за палову ўсіх ліквідатараў былі вайскоўцы.

Важна тое, што сёння мы павінны памятаць і ведаць, што адзін са шматлікіх урокаў Чарнобыля ў тым, каб не меркаваць, а цвёрда ведаць, якім чынам трэба дзейнічаць у падобных экстрэмальных сітуацыях. Людзі павінны памятаць пра Чарнобыль дзеля будучыні, ведаць пра небяспеку радыяцыі і рабіць усё, каб падобная катастрофа больш ніколі не паўтаралася.

А разгляд дадзенай тэмы на інфармацыйнай гадзіне садзейнічае далучэнню навучэнцаў да пытанняў глабальных экалагічных праблем, фарміраванню ў іх пачуцця адказнасці ў адносінах да навакольнай прыроды, патрыятызму, развіццю пазітыўнай актыўнай жыццёвай пазіцыі, выхаванню пачуцця спачування, уменню суперажываць іншым людзям і па заслугах ацэньваць іх уклад. жыццё краіны.