Міжнародны тыдзень архіваў у занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне
З 8 па 10 чэрвеня ў занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне праходзіў Міжнародны тыдзень архіваў.
8 чэрвеня на базе архіва быў праведзены семінар для дырэктараў Кобрынскага і Пружанскага раённых архіваў на тэму «Навукова-тэхнічная апрацоўка дакументаў індывідуальных прадпрымальнікаў. Абмен вопытам».
На семінары абмяркоўваліся правілы, асаблівасці і нюансы працы з дакументамі індывідуальных прадпрымальнікаў. Удзельнікі мелі магчымасць падзяліцца сваім вопытам, задаць пытанні і абмеркаваць практыку работы па навукова-тэхнічнай апрацоўцы дакументаў.
Мы перакананыя, што такія падзеі сапраўды важныя для работнікаў тэрытарыяльных архіваў. Яны не толькі выклікаюць станоўчыя эмоцыі і цікавасць, але і спрыяюць больш цеснаму супрацоўніцтву паміж архівамі.
У дадзены перыяд наш архіў наведалі атрады аздараўленчых лагераў дзяржаўных устаноў адукацыі г.Кобрына, а таксама навучэнцы Кобрынскай спецыяльнай школы-інтэрнат. Для іх было праведзена 6 займальных аглядных экскурсій, якія дазволілі пазнаёміцца з гістарычнай спадчынай, якая захоўваецца ў сценах установы.
Былі праведзены два пазнавальных урока для школьнікаў. Першы быў прысвечаны тэме «Штучны інтэлект у архіўнай галіне», а другі – практычнаму навыку «Стварэнне QR-кодаў да архіўных дакументаў». Гэтыя заняткі дапамаглі дзецям даведацца аб сучасных тэхналогіях і іх ужыванні ў архіўнай сферы.
Для хлопчыкаў і дзяўчынак працоўнага лагера спецыялісты архіва арганізавалі паказ дакументальнага фільма «Крэпасць-герой».
На фота: Мерапрыемствы, якія праходзілі у рамках Міжнароднага тыдня архіваў.
![]() |
