Акцыя «Архівы – школе» ў БДАМЛМ

28 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Мізон Наталля Аляксандраўна правяла экскурсію для навучэнцаў 9 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №215 г.Мінска».
Работнікам было арганізавана наведванне выставы «Перад сабой і светам будзь праўдзівы…», прысвечанай Аркадзю Куляшову. У экспазіцыі прадстаўлены асабістыя рэчы паэта, якія адлюстроўваюць яго жыццёвы і творчы шлях. Навучэнцы змаглі азнаёміцца з фотаздымкамі, яго перапіскай з роднымі і, вядома ж, творамі. Асаблівую цікавасць выклікаў унікальны друкаваны тэкст аднаго з самых вядомых твораў «Бывай».

На фота: Навучэнцы разглядаюць выставу «Перад сабой і светам будзь праўдзівы…» у БДАМЛМ