«Захоўваць чысціню слова і сэрца»: у Нацыянальным архіве Рэспублiкi Беларусь адбылася лекцыя протаіерэя Фёдара Поўнага

8 ліпеня 2026 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) у межах акцыі «Я і мая сям’я без брыдкаслоўя» адбылася духоўна-асветніцкая лекцыя, прысвечаная асновам хрысціянскай сям’і і захаванню традыцыйных каштоўнасцей. Спікерам сустрэчы выступіў Настаяцель Усіхсвяцкага прыхода г.Мінска протаіерэй Фёдар Поўны. Арганізатарам сустрэчы выступіла першасная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» НАРБ.

У фармаце жывога дыялогу са слухачамі айцец Фёдар закрануў найважнейшыя пытанні, з якімі сутыкаецца кожны чалавек у сучасным грамадстве. Галоўнай тэмай гутаркі сталі духоўныя арыенціры, здольныя ўмацаваць сямейны саюз і ўберагчы яго ад разбурэння.

Асаблівая ўвага падчас лекцыі была ўдзелена тэме разбуральнай сілы брыдкаслоўя. Протаіерэй падкрэсліў, што брыдкія словы незаўважна знішчаюць мір у доме.

Напрыканцы сустрэчы протаіерэй Фёдар адказаў на пытанні слухачоў. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк падараваў выданні архіва настаяцелю Усіхсвяцкага прыхода г.Мінска. Прысутныя падзякавалі айцу Фёдару за глыбокую шчырую размову і практычныя духоўныя парады, якія дапамагаюць па-новаму паглядзець на звыклыя сямейныя будні.

 

1. З прывітальным словам выступае дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк
2. Работнікі НАРБ падчас лекцыі
3. Выступ настаяцеля Усіхсвяцкага прыходу г.Мінска протаіерэя Фёдара Поўнага
4. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк дорыць выданні архіва настаяцелю Усіхсвяцкага прыходу г.Мінска
5. Калектыўная фатаграфія